Блінкен патэлефанаваў Лаўрову наконт затрымання амерыканскага журналіста Эвана Гершковіча


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў правялі тэлефонную размову наконт затрыманага ў Расеі амерыканскага журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча. Паводле інфармацыі расейскага МЗС, размова адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.

Эван Гершковіч. 
Фота: Evan Gershkovich / Facebook

Энтані Блінкен назваў непрымальным затрыманне журналіста, якога расейскі бок затрымаў па падазрэнні ў шпіянажы. У адказ Сяргей Лаўроў папрасіў «паважаць рашэнні расейскіх уладаў» і не нагнятаць сітуацыю.

«Дзяржсакратар Блінкен выказаў сур’ёзную заклапочанасць ЗША наконт непрымальнага затрымання Расеяй журналіста-грамадзяніна ЗША. Сакратар заклікаў да яго неадкладнага вызвалення. Блінкен таксама заклікаў Крэмль неадкладна вызваліць незаконна арыштаванага грамадзяніна ЗША Пола Уілана. Дзяржсакратар і міністр замежных спраў Лаўроў таксама абмеркавалі важнасць стварэння ўмоў, якія дазваляюць дыпламатычным місіям выконваць сваю працу», – пракаментаваў размову з Лаўровым амерыканскі бок.

У МЗС Расеі заявілі, што ўвага Блінкена была звернутая на «неабходнасць паважаць рашэнні расейскіх уладаў, якія прымаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязкамі РФ. Падкрэслена недапушчальнасць нагнятання афіцыйнымі асобамі ў Вашынгтоне і заходнімі СМІ ажыятажу з відавочным намерам надаць гэтай справе палітычную афарбоўку».

Таксама, па словах расейскага МЗС, Лаўроў адзначыў, што Гершковіч «быў узяты з доказамі злачынства пры спробе атрымання сакрэтных звестак, ажыццяўляючы пад прыкрыццём журналісцкага статусу збор дадзеных, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Яго далейшы лёс вызначыць суд».

Нагадаем, 30 сакавіка стала вядома, што ў Екацярынбурзе ФСБ затрымала журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча. Вядома, што супраць амерыканскага журналіста заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу за шпіянаж. Журналісту пагражае пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Раней расейскія медыі паведамлялі, што Гершкавіч знік падчас паездкі ў Екацярынбург, а рэдакцыя Wall Street Journal страціла з ім сувязь. Там ён пісаў матэрыял пра тое, як у рэгіёне ставяцца да ПВК «Вагнэр», і аб вербаванні мясцовых жыхароў.

Hавiны
Дзярсакратар Блінкен: Грамадзяне ЗША павіны неадкладна пакінуць Расею
2023.03.30 21:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў