Беларускі кіроўца мог загінуць у сутыкненні з расейскай вайсковай тэхнікай пад Рэчыцай


Медыі паведамляюць адразу пра некалькі аварыяў з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі, якія адбыліся за апошнія содні на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі.

Як паведамляе «МотолькоПомоги», 1 красавіка каля 6-й раніцы на трасе М10 паміж Калінкавічамі і Рэчыцай, грамадзянскі грузавік моцна пацярпеў у выніку сутыкнення з бранятэхнікай. Паступае інфармацыя, што кіроўца грамадзянскага грузавіка загінуў.

Ён вёз прадукцыю аднаго з Гомельскіх прадпрыемстваў, калі ўрэзаўся ў калону вайсковай тэхнікі з РФ. Тая стаяла на трасе без святла і якіх-небудзь пазначэнняў і кіроўца грузавіка яе проста не заўважыў.

Прыкладна праз гадзіну пасля гэтай аварыі на той самай трасе, пад Гомлем, адбылося яшчэ адно ДТЗ. У выніку сутыкнення пацярпеў яшчэ адзін грузавік, а грамадзянскі мінівэн ляжаў на баку.

Між тым канал vgomele паведамляе, што ўначы калона расейскіх войскаў знесла выспу бяспекі на перакрыжаванні вуліц Ільіча і Жамчужнай у Гомлі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў