Пенсіянерку Алену Гнаўк вінавацяць у дыскрэдытацыі Беларусі і паклёпе на Лукашэнку


64-гадовай актывістцы з Пружанаў Алене Гнаўк выставілі абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК). Жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы інфармуюць, што Алену Гнаўк змясцілі пад варту, яе мусяць перавесці ў СІЗА № 6 у Баранавічах.

Паводле матэрыялаў справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook ды Instagram «загадзя хлуслівыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам».

У публікацыях Алена Гнаўк распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Нагадаем, што раней паводле іншых артыкулаў спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».

Артыкулы
На Алену Гнаўк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы, пенсіянерка застаецца пад арыштам
2022.01.26 14:12

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў