Лідар партыі АГП Анатоль Лябедзька ў сваім Facebook паведаміў пра затрыманне лідара маршу ў Берасці Аляксандра Кабанава. Ён дастаўлены ў Бярозаўскі РАУС.
А вось і першая рэакцыя ўладаў на сённяшні Марш недармаедаў у Берасці. Ініцыятара і арганізатара акцыі Аляксандра Кабанава забрала міліцыя з хаты.
Напярэдадні Марша нейтралізаваць яго не ўдалося. Саша загадзя пакінуў Бярозу і змог быць на акцыі з мегафонам!
Вось цяпер, я хацеў бы паглядзець у вочы падпалкоўніку Жуку, (на фота справа, у паласатым швэдры) які днём клятвенна запэўніваў, што тыя ледзь не дзьмухаўцы, ніякіх палітычных замоў не выконваюць, у правакацыях ня саўдзельнічаюць!
Максімальны перапост! Хто можа, прыйдзіце на суд да Аляксандра! Ён варты нашага падтрымання і салідарнасці!!!
Некалькі гадзінаў таму на старонцы сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага з’явілася відэа з падсумаваннем пратэстнага маршу ў Берасці.
ВД, belsat.eu