Ува двары дамоў пра праспекце Незалежнасці з’явілася вулічная аплікацыя з выявай намесніцы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Марыяны Шчоткінай.
Першым фотаздымак арт-аб’екту змясціў у «Фэйсбуку» фатограф і грамадскі актывіст Антон Матолька.
«Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных», – кажа папяровая Шчоткіна.
Ідэя «антыдармаедскага» заканадаўства неаднаразова абмяркоўвалася падчас дакладаў кіраўніку дзяржавы Марыяны Шчоткінай, якая раней займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Каля 14-й гадзіны арт-аб’ект ужо знішчылі. Фотаздымак апублікаваў у «Фэйсбуку» Андрусь Козел.
ДД