Уайнстэйн пасля першага дня суду. Фотаздымкі


Гарві Ўайнстэйн прыбывае ў Крымінальны суд на Мангэтане ў першы дзень судовага працэсу супраць яго. Нью-Ёрк, ЗША, 6 студзеня 2020 года. Фота – Carlo Allegri / Reuters / Forum

Гарві Ўайнстэйн прыбыў і пакінуў суд на хадунках і з ахоўнікамі.

6 студзеня 2020 года. Гарві Ўайнстэйн прыехаў у суд. Фота – Yana Paskova / Reuters / Forum
Акторка Роўз МакГоўэн, адная з самых вядомых абвінаваўцаў Ўайнстэйна, каля сценаў суду на Мангэтане. Жанчына заявіла журналістам, што ёй не шкада яго, і што ў сваіх бедах ён вінаваты толькі сам. Фота – Jeenan Moon / Reuters / Forum.
Журналісты перад будынкам Крымінальнага суду на Мангэтане ў Нью-Ёрку, дзе 6 студзеня распачаўся працэс супраць кінапрадзюсара Гарві Ўанстэйна. Фота – Jeenan Moon / Reuters / Forum.

Суд над Гарві Ўанстэйнам распачаўся 6 студзеня ў Нью-Ёрку.

Хаця прадзюсара публічна абвінавацілі больш за 80 жанчын, суд канцэнтруецца на скаргах дзвюх жанчын. Першая ахвяра абскарджвае Ўайнстэйна ў гвалце ў гатэлі на Мангэтане ў 2013 годзе. Другое абвінавачванне грунтуецца на прымусу да сексу асістэнткі прадзюсара Mimi Haley у 2006 годзе ў ягонай кватэры.

Кінапрадзюсар Гарві Уайнстэйн пакідае суд пасля першага дня судовага працэсу па справе сексуальнага гвалту. Нью-Ёрк, ЗША. 6 студзеня 2020 года. Фота – Carlo Allegri / Reuters / Forum

Праз некалькі гадзін пасля пачатку новыя абвінавачанні 67-гадоваму прадзюсару прад’явіла пракуратура Лос-Анджэлесу. Паводле звестак ведамства, у лютым 2013 года Ўайнстэйн згвалціў дзвюх жанчын у Бэвэрлі-Хілз.

«New York Times» падае, што адна з дзвюх меркаваных ахвяраў з Лос-Анджэлесу стане сведкай на судзе ў Нью-Ёрку.

Адвакаты Ўайнстэйна не каментуюць новыя абвінавачванні.

З восені 2017 года пра дамаганні і гвалт з боку Ўайнстэйна распавялі больш за 80 жанчын. У 2018 годзе прадзюсару прадʼявілі крымінальныя абвінавачванні паводле часткі здарэнняў. Пасля яго адпусцілі з-пад варты пад заклад.

У снежні 2019 года Ўайнстэйн дасягнуў папярэдняга міравога пагаднення з некалькімі дзясяткамі жанчын, якія яго абвінавачваюць: больш за 30 жанчын раздзеляць $ 25 млн, а прадзюсару не давядзецца прызнаваць віну.

Ўайнстэйну пагражае пажыццёвае зняволенне.

  • Пасля таго, як некалькі акторак (у іх ліку, напрыклад, Гвінет Пэлтроу і Анджэліна Джолі) распавялі выданням «The New Yorker »і «The New York Times» пра дамаганні з боку Гарвi Ўайнстэйна, сваім досведам сексуальнага гвалту над сабой распавялі мільёны людзей пад усім свеце пад гэштагам #MeToo.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў