У цэнтры Масквы затрымалі каля 40 чалавек, у тым ліку замежнікаў


Затрыманыя ў Маскве 31 снежня. Фота – канал «Свабоду Расеі» у «Тэлеграме»

У іх не праверылі рэгістрацыю, а проста забралі пашпарты, падае канал «Свабоду Расеі» у «Тэлеграме».

Першым затрыманым быў адзіночны пікетоўшчык Цямуужын Самбуудаваагийн, які стаяў побач з Пушкінскай плошчай з плакатам «Рэжаш аліўе – невінаватыя людзі сядзяць у турме. Свабоду палітвязням!».

Пасля праверкі дакументаў у пастарунку Самбуудаваагайна адпусцілі.

Менш чымся праз гадзіну паліцыянты затрымалі дзяўчыну, якая зладзіла адзіночны пікет на вуліцы Цвярской. Калі да аўтазаку, куды яе змясцілі, падышлі іншыя людзі, паліцыянты затрымалі і іх.

Апроч актывістаў у аўтазаку знаходзяцца замежная грамадзяне. У іх адабралі пашпарты.

Да затрыманых едзе адвакат Мансур Гільманаў, падае «ОВД Инфо».

ДД belsat.eu

Стужка навінаў