У Маскве тыдзень не будуць працаваць кавярні, крамы і паркі


Паводле ўказу мэра Масквы Сяргея Сабяніна, з 28 сакавіка да 5 красавіка ўсе рэстарацыі, кавярні, сталовыя будуць зачыненыя. Аб’екты раздробнага гандлю таксама часова спыняць працу, паведамляецца на сайце Сабяніна.

У Маскве на працягу тыдня будуць зачыненыя ўсе кавярні, паркі і крамы, за выключэннем аптэк і крамаў па продажы харчоў і тавараў першай неабходнасці. Часова спыняць працу і ўстановы, якія прадстаўляюць паслугі, што патрабуюць асабістай прысутнасці чалавека, напрыклад, цырульні.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін таксама заклікаў жыхароў сталіцы ўстрымацца ад наведвання рэлігійных абʼектаў.

У Расеі зафіксавана 840 выпадкаў заражэння на каронавірус. Толькі за апошні дзень лекары выявілі 182 інфікаваных. Каронавірус забраў жыцці двух чалавек

СК belsat.eu

Стужка навінаў