«Тут высокая рызыка заразіцца каронавірусам». Індыйскія студэнты просяць забраць іх з Беларусі


Каля тысячы індыйскіх студэнтаў затрымаліся ў Беларусі праз каронавірус. Яны просяць улады Індыі вярнуць іх дадому.

 

Зварот індыйскіх студэнтаў, якія просяць выслаць па іх у Беларусь самалёт, апублікавала індыйскае выданне divyabhaskar.co.in.

Дапамогі просяць каля тысячы студэнтаў са штату Гуджарат, якія навучаюцца медыцыне ў чатырох беларускіх вну.

Hавiны
Беларус на Гоа: «Паліцыя супакоілася, надзеі вярнуцца не губляем»
2020.04.06 15:18

«Тут высокая рызыка заразіцца каронавірусам, бо няма каранціну», – кажа адзін са студэнтаў.

Паводле індыйцаў, беларускія ўлады ім не дапамагаюць.

Бацькі студэнтаў заяўляюць, што хвалююцца за сваіх дзяцей і просяць індыйскія ўлады дапамагчы з іх вяртаннем, але пакуль не атрымалі ніякага адказу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў