Таццяна Каравянкова прыехала на допыт у Следчы камітэт


Журналістку дапытаюць следчыя аб 11-й.

Супрацоўніцу БелаПАН выклікалі на допыт у Следчы камітэт у межах «справы БелТА».

У размове з «Белсатам» Каравянкова заявіла, што не ведае, колькі часу правядзе на допыце. Падрабязнасцяў таго, пра што яе пыталі следчыя, яна не змагла распавесці праз падпіску пра неразгалошванне.

Таксама Таццяна Каравянкова падзякавала ўсім журналістам за падтрыманне і салідарнасць.

Раніцай 7 жніўня Следчы камітэт правёў вобшукі ў некаторых журналістаў TUT.BY і БелаПАН і распачаў супраць іх крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 349 КК (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, выкананы з асабістай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды). Падставай стала паведамленне агенцтва «БелТА» аб збоях аднаго з ягоных кліентаў падчас доступу да навінаў па платнай падпісцы.

Таццяну Каравянкову затрымалі аб 11:10 у аўторак, яна правяла пад вартай амаль трое содняў. Раней журналістка адмаўлялася даваць паказанні, бо кепска пачувалася.

ДД

Стужка навінаў