Зборная Расеі па боксе праігнаруе летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа. Спартоўцы адмаўляюцца выступаць на спаборніцтвах праз забарону на расейскі сцяг і гімн, накладзеную выканаўчым камітэтам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), паведамляе interfax.
«Так, нашыя баксёры прынялі рашэнне не ехаць на гульні, я не магу іх не падтрымаць у такой сітуацыі», – сказаў генеральны сакратар Федэрацыі боксу Расеі Умар Крамлёў.
9 снежня выканкам WADA падчас паседжання ў Лазане (Швейцарыя), прыняў рэкамендацыю камітэту адносна адпаведнасці арганізацыі пазбавіць РФ на чатыры гады права ўдзельнічаць у буйных спартовых міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету.
Расейскія спартоўцы ў выніку не змогуць выступіць пад сваім сцягам падчас летняй Алімпіяды ў Токіа ў 2020 годзе, а таксама на Чэмпіянаце свету па футболе ў Катары 2022 годзе
СК belsat.eu