«Рассельгаснагляд» прыняў рашэнне зняць усе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі. Раней у спісе расейскага ведамства было 32 беларускіх прадпрыемстваў.
Ранейшыя абмежаванні ў дачыненні да 32 беларускіх прадпрыемстваў адмяняюцца пасля таго, як «Рассельгаснагляд» правёў супольную працу з беларускай ветэрынарнай службай. Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што надалей будзе весціся праца з беларускім бокам у справе зняцця абмежавальных захадаў на пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання.
Малочная вайна Беларусі і Расеі распачалася ў чэрвеня 2018 года. «Рассельгаснагляд» абмежаваў пастаўкі малака і некаторых відаў малочнай прадукцыі. Па выніках паседжання міжурадавага савету ЕАЭС у Ерэване 30 красавіка кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі дамовіліся аб адмене сектаральных абмежаванняў у малочнай галіне ў дачыненні ўсіх беларускіх прадпрыемстваў.
І хоць «Рассельгаснагляд» скасаваў татальную забарону на пастаўкі з Беларусі малочнай прадукцыі, іншыя абмежаванні, якія былі ўведзеныя «Рассельгаснаглядам» у дачыненні да трох дзясяткаў прадпрыемстваў Беларусі, захоўваліся да 4 снежня сёлета.
СК belsat.eu