Патрыярх Кірыл паскардзіўся на Украіну Папу Рымскаму і ААН


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў звароты лідарам сусветных цэркваў (у тым ліку Папу Рымскаму), генеральным сакратарам ААН і АБСЕ, кіраўнікам Францыі і Германіі аб парушэнні правоў іерархаў, духавенства і вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

«У апошні час умяшанне кіраўнікоў свецкай украінскай дзяржавы ў царкоўныя справы набыло характар ​​грубага ціску на епіскапат і клірыкаў Украінскай праваслаўнай царквы, што дазваляе казаць пра пачатак паўнамаштабных ганенняў», – цытуе патрыярха прэс-служба РПЦ.

Кірыл сцвярджае, што ціск на УПЦ МП нібыта пачаўся пасля адмовы прызнаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царквы. Пасля гэтага, кажа патрыярх, СБУ пачало пераследаваць святароў, супраць царквы былі арганізаваныя нападкі з боку СМІ

Кірыл звярнуўся да рэлігійных і дзяржаўных дзеячаў з заклікам прыкласці ўсе намаганні для таго, каб абараніць епіскапат, духавенства і вернікаў УПЦ МП «ад дыскрымінацыі і ціску з боку ўкраінскіх уладаў».

Нагадаем, 11 кастрычніку Усяленскі патрыярхат пастанавіў зняць анафему з непрызнаваных Маскоўскім патрыярхатам лідараў Кіеўскага патрыярхату і Украінскай аўтакефальнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярхат таксама адмяніў акт 1686 года аб падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі Маскве і абвесціў, што можа надаць Томас – дазвол на аўтакефалію адзінай памеснай украінскай праваслаўнай царквы.

У адказ Руская праваслаўная царква (РПЦ) прыняла рашэнне спыніць еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам. У канфлікце паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за пытання аўтакефаліі, то бок незалежнасці ўкраінскае праваслаўнае царквы, беларуская царква цалкам заняла бок Рускага праваслаўя.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў