«Не патрыятычна і не па-чалавечы». Берасцейскія чыноўнікі могуць забараніць мітынгі на Дзень Перамогі


Берасцейскі гарвыканкам скарэктаваў план святкавання Дня Перамогі, паведаміў 16 красавіка на брыфінгу старшыня выканкаму Аляксандр Рагачук, піша belta.by.

Кіраўнік Берасцейскага гарвыканкаму заявіў, што 9 траўня можна будзе прыйсці ў Берасцейскую крэпасць, каб ускласці кветкі, а масавыя імпрэзы хутчэй за ўсё забароняць.

«Я думаю, мы нікому забараняць прыходзіць у крэпасць ня будзем, гэта абсалютна не патрыятычна і не па-чалавечы. Але арганізоўваць калону, нейкія масавыя мерапрыемствы, мітынгі таксама, з вялікай доляй верагоднасці, ня будзем», – сказаў Аляксандр Рагачук.

Мясцовыя ўлады вырашылі не адмяняць святочны салют у Берасцейскай крэпасці і паабяцалі, што будуць «старацца разгрупаваць людзей».

Hавiны
На 25 красавіка ўрад запланаваў рэспубліканскі суботнік. Грошы пойдуць на рэканструкцыю братняй магілы
2020.04.16 18:06

16 красавіка на сайце Пінскага гарвыканкаму з’явіўся зварот да мясцовых жыхароў. У ім людзей просяць «не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей», а таксама заклікаюць не выязджаць з гораду.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў