Найгоршы сезон за тры гады: мост не дапамог турызму ў Крыме


Нягледзячы на заявы афіцыйных уладаў Крыму пра тое, што паўвостраў у 2019 годзе ўжо наведалі 5,8 млн чалавек, рэальная колькасць турыстаў у разы меншая. З такой заявай у «Facebook’у» выступіў былы міністр курортаў і турызму Аўтаномнай Рэспублікі Крым Аляксандр Ліеў.

Мост турсезону не помог. Анализируем итоги крымского лета.«Крымские власти» снова не постеснялись назвать…

Opublikowany przez Александр Лиев Środa, 11 września 2019

Эксперт адзначыў, што перад акупацыяй Крыму Расеяй яго наведвала каля 5,2 млн турыстаў. Але звесткі пра загрузку аэрапорту «Сімферопаль», васьмі гатэляў і 24 санаторыяў у Ялце, Алушце, Еўпаторыі, Севастопалі, Кактэбелі і Феадосіі, а таксама пра перасячэнне мяжы з украінскага боку паказваюць, што сёлета Крым наведалі толькі 700 тыс. чалавек, з іх 600 тыс. – грамадзяне Расеі.

«Гэты сезон стаў найгоршым за апошнія 3 гады. Мост [пабудаваны Расеяй праз Керчанскі праліў. – Рэд. Belsat.eu] не дапамог», – заявіў Аляксандр Ліеў.

Прычыны гэтага ён тлумачыць ростам коштаў на авіябілеты ў Крым (на 20 % у параўнанні з 2015-2016 гадамі), аддаленасцю паўвострава ад астатняй Расеі, у тым ліку ў параўнанні з Сочы, дзе «і танней, і бяспечней, і інфраструктура пасля Алімпіяды выдатная». Таксама значна зменшыўся турыстычны паток з мацерыковай Украіны, у тым ліку ў параўнанні з 2018 годам.

Аб’ектыў
Чыноўнікі Лукашэнкі дзеля санаторыя ў Ялце прызналі Крым расейскім
2019.09.03 22:09

Пры гэтым кошты на адпачынак у Крыме стала растуць. З 2013 году яны выраслі на 70-90 %.

Змяніўся і кантынгент тых, хто адпачывае.

«Той самы знакаміты «Тагіл!» замяніў інтэлігентную аўдыторыю крымскіх курортаў», – заявіў Аляксандр Ліеў.

На яго думку, змяніць сітуацыю бліжэйшым часам не атрымаецца, бо «курорты сусветнага ўзроўню не бываюць у «шэрай» для ўсяго свету зоне».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў