Міліцыянты затрымалі на вечарыне 37 маладзёнаў


Супрацоўнікі наркакантролю перапынілі вечарыну, на якой маладыя людзі збіраліся спажыць наркотыкі. Адмысловы рэйд правялі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі сумесна з калегамі з інспекцыі па справах няпоўнагадовых Савецкага РУУС г. Менску.

ГУУС Менгарвыканкаму паведамляе, што ў катэджы на вуліцы Геалагічнай у сталіцы былі затрыманыя ажно 37 асобаў, сярод якіх і няпоўнагадовыя. Пра тое, што маладыя людзі мелі намер ужыць наркотыкі, у супрацоўнікаў міліцыі мелася аператыўная інфармацыя.

Падчас агляду месца здарэння ў двух няпоўнагадовых былі выяўленыя і канфіскаваныя наркотыкі. У аднаго выяўлена і канфіскавана 5 грамаў марыхуаны і 0,6 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва MDMA. У другога няпоўнагадовага пры сабе было 0,42 грама марыхуаны.

Нагодай для сустрэчы моладзі сталі мінулыя святы. Маладзёны арэндавалі катэдж у Менску, сабралі неабходную колькасць грошай, хлопцы і дзяўчаты мелі намер ужыць наркотыкі, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Вядома, што сярод моладзі навучэнцы розных навучальных установаў сталіцы. Цяпер міліцыянты высвятляюць, дзе моладзь набыла наркотыкі. У дачыненні да двух юнакоў завялі 2 крымінальныя справы паводле артыкулу «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», праводзяцца следчыя мерапрыемствы. Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Hавiны
«Нават страшна падумаць, чым усё магло абярнуцца». Міліцыянты застралілі сабаку
2019.01.05 09:40

СК, belsat.eu

Стужка навінаў