Міхаіл Бабіч: Лукашэнку ў чарговы раз увялі ў зман


Амбасадар Расеі ў Менску Міхаіл Бабіч зняпраўдзіў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра канчатковы кошт будаўніцтва Беларускай АЭС.

Для будаўніцтва БелАЭС Расея дала Менску крэдыт у памеры $ 10 млрд. Падчас паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кошт станцыі будзе менш $ 10 млрд і можа апынуцца на ўзроўні ў $ 7 млрд. Пра тое, што АЭС будзе каштаваць менш, чым планавалася, нібыта казаў сам Бабіч.

Аднак Міхаіл Бабіч у інтэрв’ю РБК заявіў, што РФ дакладную суму Менску не называла. Дыпламат патлумачыў гэта тым, што разлік цэны АЭС павінен праходзіць пасля завяршэння будаўніцтва абодвух блокаў. Гэта адбудзецца не раней за канец 2019 года.

«На жаль, вымушаны канстатаваць, што прэзідэнта ў чарговы раз увялі ў зман. Справа ў тым, што ні я, ніякія іншыя дзяржаўныя асобы з расейскага боку ніколі не называлі канчатковы кошт БелАЭС », – растлумачыў Бабіч.

Hавiны
На мянушку БМВ. Пяць малавядомых фактаў пра Міхаіла Бабіча
2018.08.24 11:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў