Лімузіны, салют і чырвоная сцежка. У Беларусі прайшлі выпускныя


8 і 9 чэрвеня ў Беларусі прайшлі выпускныя. Да гэтай важнай падзеі школьнікі і іх бацькі рыхтаваліся вельмі самааддана. Асаблівае значэнне надавалася знешняму выгляду: сукенкі пад замову, прафесійны макіяж і прычоска ў самага лепшага майстра.

Як выглядаюць школьнікі на выпускных у 2019 годзе? «Белсат» сабраў інстаграм-падборку «лукаў» беларускіх выпускнікоў.

Наперадзе ў выпускнікоў цэнтралізаванае тэставанне і паступленне ў ВНУ, але ў гэтыя выходныя яны адпачываюць напоўніцу. Не ўсе святкуюць у школьных сценах, некаторыя выпускныя праходзяць у Дамах культуры і на іншых пляцоўках.

https://www.instagram.com/p/Bye-UjPCHeK/

Звычайнай справай на школьных выпускных стала арэнда лімузіна, а напрыканцы вечара – салют.

https://www.instagram.com/p/Bye77qEn5WH/

Традыцыйна на выпускныя ў Беларусі абмежавалі продаж алкагольных напояў. Па ўсёй краіне нельга было набыць алкаголь у крамах з 8:00 8 чэрвеня да 8:00 9 чэрвеня.

Нагадаем, першае цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца ўжо 11 чэрвеня – у тых, хто абраў беларускую мову і 13 чэрвеня – хто абраў расейскую мову.

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў