Эканоміку ЕЗ чакае рэцэсія гістарычнага маштабу


Паводле эканамічнага прагнозу, гаспадарка еўразоны можа скараціцца на 7,7 %. «Еўропа перажывае эканамічны шок, якога не было з часоў Вялікай дэпрэсіі», – заявіў еўракамісар па эканоміцы Паола Джэнцілоні, піша DW.com.

Згодна з прагнозамі Еўракамісіі, валавы ўнутраны прадукт краінаў ЕЗ па выніках 2020 году зменшыцца на 7,4 %. Падзенне ў розных краінах ЕЗ будзе істотна адрознівацца. Гэтак у Польшчы чакаецца скарачэнне эканомікі на 4 адсоткі, а ў Грэцыі каля 10 %. Паводле эканамістаў, рост ВУП у 2021 годзе ў ЕЗ складзе каля 6 %.

Разам з скарачэннем эканомікі чакаецца рост беспрацоўя. Асабліва складана будзе маладым людзям, якім трэба будзе знайсці сваё першае працоўнае месца. Беспрацоўе ў 2020 годзе вырасце да 9 %.

Прагноз прадугледжвае, што краіны ЕЗ пачнуць выходзіць з каранціну ў траўні. Але ў выпадку, калі абмежаванні працягнуцца, то гэта можа прывесці да яшчэ большага спаду эканамічных паказнікаў, адзначыў еўракамісар па эканоміцы Паола Джэнцілоні.

Hавiны
«Шок попыту». Праз пандэмію беларускі бізнес згубіў 64 % выручкі, але мае шанец аднавіцца
2020.05.06 17:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў