Чорная пятніца па-беларуску: кошт на кофту павысілі на 10 рублёў і прадалі нібыта са зніжкай (ФОТАФАКТ)

Да «зніжкі» кофта нібыта каштавала 29,99 рублёў.

Гэтую цану перакрэслілі ды наляпілі новую – 19,99. Дзяўчына, якая купіла гэтую рэч, дома заўважыла, што на бірцы аднак было некалькі наклеек з коштам.

Садраўшы верхнюю ў 19,99 і «першапачатковую» яна пабачыла стартавы кошт, які быў налеплены – 19,99 рублёў. Такім чынам, крама прадала кофту без зніжкі.

«Вось так нас падманваюць», – робіць выснову пакупніца.

ДР belsat.eu

Hавiны