Берасцеец з сякерай зладзіў пагром у гіпермаркеце. Міліцыя выкарыстала зброю


Працаўнікі Дэпартамента аховы ў Берасці затрымалі 18-гадовага хлопца, які сякерай граміў гіпермаркет «Еўраопт»

. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

Каля 00:30 хлопец, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне, дзе пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў. Спрацавала ахоўная сігналізацыя і на месца здарэння прыехала група затрымання аддзелу Дэпартамента аховы.

«На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянтаў кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў. Працаўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго зламыснік спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі хутка і прафесійна затрымалі хулігана», – падкрэсліваюць у МУС.

На месцы здарэння. Фота – t.me/pressmvd
На месцы здарэння. Фота – t.me/pressmvd

Супраць берасцейца распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 КК (Хуліганства). Максімальнае пакаранне па гэтай частцы – пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Hавiны
У Магілёве чацвёра хлопцаў пажартавалі: прыйшлі ў краму голымі. Цяпер ім пагражае да 6 гадоў калоніі
2019.08.14 14:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў