Беларускіх ваяроў ва Украіне ўзнагародзілі медалямі БНР за баявыя заслугі


27 верасня ва Украіне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне найлепшых байцоў-беларусаў Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў баях супраць расейскіх агрэсараў, паведамляе Рада БНР у сваім афіцыйным Telegram-канале.

Беларускіх ваяроў ва Украіне ўзнагародзілі медалямі БНР за баявыя заслугі.
Фота: radabnr / Telegram

Медалі за баявыя заслугі па ўпаўнаважанні Рады БНР уручыў Валер Сахашчык, кіраўнік Дэпартамэнту нацыянальнай бяспекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінету беларускіх дэмакратычных сілаў.

Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгода ваюе на фронце, на адным з самых складаных яго ўчасткаў.

Беларускіх ваяроў ва Украіне ўзнагародзілі медалямі БНР за баявыя заслугі.
Фота: radabnr / Telegram
Беларускіх ваяроў ва Украіне ўзнагародзілі медалямі БНР за баявыя заслугі.
Фота: radabnr / Telegram

Медаль за баявыя заслугі надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка.

З моманту заснавання медаля ім ужо ўганаравалі 38 беларусаў, якія ў складзе розных вайсковых падраздзяленняў ваююць на баку Украіны супраць расейскіх акупантаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў