Пётр Парашэнка другі раз за содні спрабаваў выехаць з Украіны


Былы прэзідэнт Украіны і лідар партыі «Європейська Солідарність» Пётр Парашэнка зноў паспрабаваў перайсці дзяржаўную мяжу Украіны з Польшчай. Пра гэта паведамляе выданне «Українська правда» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Парашэнка зноў прыбыў у пункт пропуску «Рава-Руская», дзе напярэдадні, 27 траўня, ужо атрымаў адмову ў выездзе. Гэтым разам яму таксама не ўдалося выехаць.

Пётр Парашэнка на дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай 28 траўня 2022 года.
Фота: pravda.com.ua

Паводле інфармацыі выдання, Парашэнка і людзі з ягонага атачэння прыбылі трыма аўтамабілямі. «Аб’язджаў чаргу на сустрэчцы і нарваўся на паліцыю», – дадала крыніца выдання. У пункце пропуску ён прадʼявіў дыпламатычны пашпарт.

Учора, 27 траўня, Пётр Парашэнка позна ўвечары прыбыў у пункт пераходу дзяржаўнай мяжы ў Львоўскай вобласці «Рава-Руская», аднак не змог выехаць. Падставай адмовы ў выездзе памежнікі назвалі праблему з пацвярджэннем правадзейнасці дазвольнага дакументу.

Імаверна, з гэтай жа прычыны яго не выпусцілі і сёння.

Hавiны
Акупацыйныя ўлады закрылі межы Херсонскай вобласці і перавялі яе на маскоўскі час
2022.05.28 14:12

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў