Колькасць вакансіяў у Беларусі пабіла антырэкорд. Але ці ёсць каму іх запоўніць?


Афіцыйная колькасць вакансіяў у Беларусі ўсталявала новы рэкорд. Такія звесткі вынікаюць са статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Ілюстрацыя наконт пошуку працы, кірмаш вакансіяў.
Фота: Юрый Піваварчык / Intex-press

Станам на 1 жніўня, у Беларусі 127 138 вакансіяў для працаўнікоў. Гэта на 3 483 вакансіі, або на 2,8%, больш, чым на 1 ліпеня. З пачатку года колькасць вакансіяў вырасла роўна на траціну, або на 31 796 незанятыя месцы працы.

У параўнанні з 1 жніўня 2020 года колькасць вакансіяў у Беларусі вырасла на 52 710, або на 70,8%.

Агляд
У Беларусі масава знікаюць кіроўцы і настаўнікі: што адбываецца на рынку працы
2023.08.17 16:00

У тройцы найбольш дэфіцытных прафесіяў Беларусі: кіроўцы транспартных сродкаў, медыкі і электраманцёры. За тры летнія месяцы ўдвая павялічылася колькасць вакансіяў для настаўнікаў. Менавіта адсутнасць персаналу адзначаюць як галоўную праблему большасць прадстаўнікоў прадпрыемстваў і беларускага бізнесу, якія прынялі ўдзел у даследаванні BEROC.

Недахоп кадраў звязваюць з палітычным крызісам у Беларусі і саўдзелам рэжыму ў расейскай вайне ва Украіне, што выклікала масавую эміграцыю з краіны спецыялістаў.

Пры гэтым у Беларусі таксама вялікая доля тых, хто быў звольнены з працы з палітычных прычынаў і каму пасля забаронена было працаўладкаванне.

Агляд
Беларусаў у Польшчы ўжо не менш за 300 тысяч. Міграцыя паскорылася
2023.08.24 17:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў