«By_Help»: тым, хто данаціў, цяпер пагражае справа аб «здрадзе дзяржаве»


У «By_Help» заяўляюць, што выплата адкупных не гарантуе адсутнасці крымінальнага пераследу ў будучыні.

«Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў “ByPol” або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да пятнаццаці гадоў турмы. Сёння стала вядома пра чарговы выпадак, калі чалавеку, які рабіў данаты, шыюць менавіта такі артыкул. Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грошай, а потым усё адно пасадзяць», – падкрэсліваецца ў заяве ініцыятывы.

У «By_Help» таксама нагадваюць пра сумную гісторыю айцішніка, які заплаціў $ 775 тысячаў адкупных, трапіў у турму на тры гады і цяпер рызыкуе атрымаць 15.

«By_Help» падкрэслівае, што для тых, хто данаціў «ByPol» або іншым фондам дапамогі, адзіны спосаб заставацца ў бяспецы – выезд з Беларусі.

Hавiны
Сілавікі прымусілі беларусаў заплаціць за данаты каля $ 11,5 млн
2024.02.16 16:11

Глеб Нержын, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў