Горш за ўсіх суседзяў: Беларусь апусцілася на 6 пазіцый у «Індэксе свабоды чалавека»


У «Індэксе свабоды чалавека» за 2023 год Беларусь заняла 133-е месца сярод 165 краін, у той час як у 2022 годзе краіне дастаўся 126-ы радок рэйтынгу.

Акцыя прыхільнікаў палітыкі Аляксандра Лукашэнкі перад Домам ураду. Менск, Беларусь. 19 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

Зніжэнне Беларусі ў рэйтынгу адбылося па ўсіх паказчыках – асабістай, грамадзянскай і эканамічнай свабоды.

Сярод суседзяў РБ самае высокае месца займае Латвія, яна на 15 месцы, далей ідуць Літва (17), Польшча (47), Украіна (83), Расея (121).

Лідарамі рэйтынгу сталі Швейцарыя, Новая Зеландыя, Данія, Ірландыя і Эстонія. Германія знаходзіцца на 21 месцы, за год апусціўшыся на чатыры радкі. На самых нізкіх пазіцыях – Сірыя, Емен, Судан, М’янма і Іран.

Індэкс свабоды чалавека (Human Freedom Index) ацэньвае ўзровень свабоды ў краінах свету на аснове 86 паказчыкаў. Яго ствараюць даследчы цэнтр Інстытут Катона (ЗША), аналітычны цэнтр Інстытут Фрэйзера (Канада) сумесна з нямецкім Фондам Фрыдрыха Навумана.

Стужка навінаў