Беларускі дэпутат спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай у АБСЕ


Беларускі дэпутат Андрэй Савіных заявіў, што Святлана Ціханоўская не мае права выступаць на Парламенцкай Асамблеі. Гэта адбылося ў пачатку паседжання 24 лютага, калі прэзідэнтка ПА АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала зацвердзіць парадак дня, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская на ПА АБСЕ 24 лютага.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Прычынай Андрэй Савіных назваў тое, што Ціханоўская нібыта «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады».

Маргарэта  Сэдэрфельдт вынесла пытанне выступу Ціханоўскай на галасаванне, але акрамя расейскай дэлегацыі Савіных ніхто не падтрымаў. У выніку афіцыйная беларуская дэлегацыя пакінула залу.

Трэба адзначыць, што Святлана Ціханоўскай падчас паседжання сядзела ў першых шэрагах, а беларускую і расейскую дэлегацыю размясцілі на апошніх радах, хоць звычайна месцы ў зале размяркоўваюцца ў парадку, згодна з назвай краіны.

Дэлегацыю рэжыму Лукашэнкі на пасяджэнні ПА АБСЕ ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Беларускім і расейскім дэпутатам выдалі візы, каб паехаць у сталіцу Аўстрыі для ўдзелу ў 22-м зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ, але толькі на момант правядзення Асамблеі. Гэта прывяло да скандалу: дэлегацыі Літвы і Польшчы адмовіліся прыязджаць на паседжанне, а Украіны – удзельнічаць у сесіі. Улады Беларусі тым часам хваляцца гэтым запрашэннем.

Разам з тым, на паседжанне таксама запрасілі абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую – яна ўжо выступіла перад дэлегатамі.

Hавiны
«Такія рэжымы нельга ўлагоджваць». Ціханоўская і Савіных выступілі на ПА АБСЕ
2023.02.23 16:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў