Ізраіль абстраляў пазіцыі «Хізбулы» ў Ліване


Ізраільская армія Цагаль абстраляла пазіцыі групоўкі «Хізбула» на поўдні Лівану. Пра гэта паведаміў прадстаўнік арміі Ізраілю Ёнатан Канрыкус.

Байцы ізраільскай арміі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: VIOLETA SANTOS MOURA / Reuters / Forum

Паводле інфармацыі прадстаўніка ізраільскай арміі, Цагаль абстраляў пазіцыі «Хізбулы» ў Ліване ў адказ на выпушчаную адтуль ракеты па ізраільскім беспілотніку. Ракета была збітая, а беспілотнік не пашкоджаны. Гэта быў ужо чарговы інцыдэнт на ізраільска-ліванскай мяжы.

У сваю чаргу, прадстаўнік Цагаль Даніель Гагары паведамляў раніцай 22 кастрычніка пра выяўленую групу тэрарыстаў, якая спрабавала запусціць супрацьтанкавыя ракеты па ізраільскай тэрыторыі ў раёне Атывім на ліванскай мяжы.

«Армія абароны Ізраілю атакавала гэты атрад яшчэ да таго, як яны ажыццявілі гэты запуск», – паведамляе Гагары.

Паводле ізраільскіх СМІ, Цагаль не ўступае ў прамое сутыкненне з «Хізбулой» праз рызыку эскалацыі канфлікту. Але ў чацвер з Лівана ў бок Ізраілю было выпушчана каля 20 ракетаў. Ізраільская армія адказвала артылерыйскім агнём. Палітыкі і аналітыкі выказваюць сур’ёзныя асцярогі наконт абвастрэння на новым фронце.

Напружанасць на паўночнай мяжы Ізраілю ўзрастае пасля таго, як 7 кастрычніка палестынскія баевікі «Хамас» напалі на паўднёвую частку краіны. «Хізбула», якая базуецца ў Ліване і падтрымліваецца Іранам, варожа ставіцца да Ізраілю, але пакуль не ўступіла ў вайну супраць яго – вядзе перастрэлкі ў абмежаваным маштабе.

Hавiны
Цагаль: У сектары Газа знаходзяцца 210 закладнікаў
2023.10.21 20:23

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў