Мінюст прапанаваў партыі «Зялёныя» самаліквідавацца


Міністэрства юстыцыі прапанавала партыі «Зялёныя» правесці з’езд і самаліквідавацца. Інакш будзе пададзены пазоў у Вярхоўны Суд аб ліквідацыі палітычнай партыі. Пра гэта «Народнай волі» паведаміў старшыня партыі Зміцер Кучук.

Зміцер Кучук, кіраўнік партыі «Зялёныя». Менск, Беларусь. 24 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

«Ліст ад 7 чэрвеня, але мы, на жаль, атрымалі яго толькі сёння. У лісце гаворыцца пра тое, што мы павінны паінфармаваць Мінюст аб зробленых дзеяннях для вырашэння пытання аб самаліквідацыі Беларускай партыі «Зялёныя» да 14 чэрвеня. Мы на гэта можам адказаць завочна Мінюсту, што з’езд у нас запланаваны на студзень 2024 года, і мы, вядома, паставім на парадак дня пытанне аб самаліквідацыі», – сказаў Зміцер Кучук.

Ліст ад Міністэрства юстыцыі. Крыніца: nv-online.info

Раней партыя падала ў Мінюст дакументы для перарэгістрацыі, але не прыклала да іх спісаў са звесткамі чальцоў партыі. У ведамстве заявілі, што такі пакет дакументаў разглядацца не будзе. Аднак у партыі не ўпэўненыя, што ведамства ўвогуле мае права запытваць гэтыя персанальныя звесткі.

Таксама ў размове з прадстаўніком Міністэрства юстыцыі высветлілася, што некуды зніклі партыйныя дакументы, якія чальцы партыі высылалі ў Мінюст – гэта статут, пасведчанне аб рэгістрацыі і пратакол. Паводле чыноўніка, гэтых дакументаў у іх няма.

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) была заснаваная і зарэгістраваная ў 1994 годзе.

Аб’ектыў
Ліквідацыя партыяў: ці можна жыць пасля смерці?
2023.06.05 22:10

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў