Будаўнічая галіна прасела сёлета ў параўнанні з мінулагоднімі паказнікамі на 20 %


У Беларусі, па выніках першых чатырох месяцаў бягучага году, увялі ў эксплуатацыю 1069,8 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля. За гэты перыяд будаўнікі пабудавалі 10,5 тысячы новых кватэр. Такія звесткі прыводзіць Белстат. Пры гэтым афіцыйная статыстыка не агучвае вынікі працы галіны ў параўнанні з мінулагоднімі паказнікамі. Прычынай таму можа стаць тое, што галіна істотна прасела.

Строительство, подъемные краны, строительные работы, строители, новостройка, Беларусь
Будаўніцтва ў пасёлку Сонечны каля Менску. Сонечны, Беларусь. 29 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле падлікаў Белстату, сёлета ў студзені-красавіку, арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 10,5 тысячы новых кватэр. У эксплуатацыю здалі 1069,8 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жытла. У параўнанні з мінулагоднімі паказнікамі гэтыя лічбы істотна меншыя. Гэтак, напрыклад, летась за аналагічны перыяд будаўнікі пабудавалі 1288,1 тысячы квадратных метраў жылля, або на 20 %. А пазалетась увялі ў эксплуатацыю 1294 тысячы квадратных метраў жытла, або на амаль 21 % болей, чым у бягучым годзе.

Для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на чарзе, увялі ў эксплуатацыю 457,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 42,7 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жытла.

Hавiны
Больш не трэба плаціць штрафаў? У Беларусі змянілі законы пра «самавольнае» будаўніцтва
2022.07.27 16:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў