«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». Машыніста пакаралі 2 гадамі «хіміі» за каментар


Машыніста Дзяніса Носава пакаралі двума гадамі «хіміі» нібыта за абразлівы каментар пра Аляксандра Лукашэнку, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Працоўныя правяраюць рэйкі на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Менску. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі напісаў каментар пад публікацыяй у тэлеграм-канале. Суд палічыў гэта абразай Лукашэнкі і пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Семянкевіч 30 лістапада 2023 года.

«Падчас працэсу апыталі сведку, памочніка машыніста, які заявіў, што Дзяніс Носаў не паведамляў яму пра напісаны каментар. Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. У яго канфіскавалі тэлефон “як сродак здзяйснення злачынства”», – піша «Вясна».

Дзяніс Носаў мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе машыністам электрацягніка рэгіянальных лініяў у Менску.

Hавiны
«Нават праказа здзівіла б менш». Навуковец патлумачыў, чаму цынга ў Латыпава – жахліва
2024.02.16 19:02

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў