Мэр Вашынгтона афіцыйна абвясціла 25 сакавіка Днём Волі Беларусі


Пра рашэнне Мюрыэль Баўзер – мэра Вашынгтона, абвесціць 25 сакавіка Днём Волі Беларусі паведаміў у Твітары дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка 2023 года Днём волі Беларусі.
Фота: Франак Вячорка/Twitter

«Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне. Тым самым я, Мэр Вашынгтону і акругі Калумбія, абвяшчаю 25 сакавіка Днём Волі Беларусі», – гаворыцца ў дакуменце, падпісаным мэрам Вашынгтона.

Дзень волі Беларусі адзначаецца 25 сакавіка па ўсёй акрузе Калумбія другі год запар па замове Вашынгтонскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА).

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў