Беларусь апынулася на трэцім месцы па колькасці зняволеных журналістаў


Згодна са звесткамі Камітэту абароны журналістаў (CPJ), наша краіна знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце па колькасці журналістаў, якія сядзяць за кратамі.  

Марина Золотова, главный редактор TUT.BY и политзаключенная
Марына Золатава, галоўны рэдактар TUT.BY і палітычная зняволеная, ў судзе. Менск, Беларусь. 1 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле падлікаў CPJ, станам на 1 снежня 2023 году 320 журналістаў па ўсім свеце знаходзяцца за кратамі. Беларусь стаіць ў гэтым сумным рэйтынгу на трэцім месцы пасля Кітаю (44 журналісты) і М’янмы (43 прадстаўніка СМІ).

У нашай краіне прадстаўнікі Камітэту абароны налічылі 28 журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Аднак, згодна з ацэнкамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба вышэйшая – 33 чалавекі. Верагодна, гэтая розніца ўзнікла з-за падыходаў у тым, каго лічыць журналістам: БАЖ дадае ў гэты спіс таксама і блогераў.

Адразу за Беларуссю ў спісе ідзе Расея, дзе 22 журналісты знаходзяцца за кратамі, і В’етнам, дзе ў зняволенні 19 журналістаў.

Артыкулы
Журналісты за кратамі: колькі прадстаўнікоў медыяў цяпер у няволі
2021.05.19 22:33

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў