У Савеце бяспекі Беларусі заявілі пра гатовасць правесці сумесныя вучэнні з Польшчай


Першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Павел Муравейка ў эфіры тэлеканала СТВ нечакана заявіў, што Беларусь гатовая ініцыяваць сумесныя вайсковыя вучэнні з Польшчай.

Карэспандэнтка СТВ прывяла ў прыклад сумесныя вучэнні Арменіі і ЗША, і пацікавілася, ці магчымы правесці вучэнні Беларусі і Польшчы.

«Ці можам мы правесці вучэнне з Польшчай? Калі палякі гатовыя з намі правесці вучэнне, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы можам адпрацаваць сумесна.

Хаця яны, у прынцыпе, ляжаць на паверхні. Гэта і пытанні супрацьпаветранай абароны ў рамках аховы нашай сумеснай мяжы, і пытанні памежнай бяспекі, якія можна адпрацаваць. Гэта і ў тым ліку трансгранічныя пагрозы, звязаныя з біялагічнай і нейкімі надзвычайнымі сітуацыямі, улічваючы, што рэкі цякуць не толькі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ў нас ёсць сумесныя водныя рубяжы, дзе такія пытанні можна адпрацоўваць.

Таму будзе прапанова – зʼявіцца і наша рэакцыя ў адказ, і нашы дзеянні», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Усё вельмі проста». Польшча назвала Лукашэнку ўмовы паляпшэння стасункаў
2023.08.12 10:06

Адначасова з гэтым Муравейка прыгразіў суседзям ядравай зброяй.

«Я б у першую чаргу хацеў бы іх зберагчы ад тых шалёных думак, шалёных ідэяў праверыць на практыцы, ці ўмеюць беларусы прымяняць гэтую зброю.

З усёй паўнатой адказнасці магу сказаць, што, атрымаўшы ад Расейскай Федэрацыі ядравыя боепрыпасы, нашыя спецыялісты прайшлі поўны цыкл падрыхтоўцы ў Расеі, адпрацавалі комплекс мерапрыемстваў на трэнажорах і на рэальных абʼектах у Расейскай Федэрацыі, прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы адпаведную магчымасць выкарыстоўваць і прымяняць гэту зброю. У нас ёсць дух, воля і гатовасць у выпадку неабходнасці ўсімі сродкамі абараняць нашу краіну», – заявіў прадстаўнік Савету бяспекі.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў абараняць зямлю «да апошняга чалавека-беларуса»
2023.09.17 18:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў