Лукашэнка паабяцаў абараняць зямлю «да апошняга чалавека-беларуса»


На праўладным форуме, прымеркаваным да так званага Дня народнага адзінства, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніякай вайны ў сучасных умовах на тэрыторыі Беларусі не будзе, гэта немагчыма. Аднак адначасова распавёў, што над краінай «кружаць сцярвятнікі».

«Звяртаючыся сёння да беларусаў, як прэзідэнт і галоўнакамандуючы хачу вас запэўніць: мы не жадаем ваяваць, і не будзем ваяваць. Ніякай вайны ў сучасных умовах на тэрыторыі Беларусі не будзе. Таму што гэта немагчыма», – сказаў ён.

Разам з тым, паводле Лукашэнкі, «сёння над намі, як і напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, кружаць сцярвятнікі». «Кружаць вакол беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх земляў. Гатовыя хоць з дʼяблам заключыць саюз, толькі б заняць больш месца на палітычнай мапе свету… «Ад можа да можа», – заявіў ён, яўна намякаючы на Польшчу.

«І калі не дай бог нешта здарыцца, мы ўсё станем Берасцейскай крэпасцю. Мы будзем да апошняга салдата і чалавека-беларуса абараняць сваю зямлю, якая належыць нашым дзецям», – падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што беларусы – самая міралюбівая нацыя на зямлі: «Ні атамнай зброяй, ні нейкімі падраздзяленнямі – Вагнэрамі і гэтак далей – мы не размахваем і нікому не пагражаем».

Аналітыка
Блеф ці рэальны план агрэсіі? Чаму Пуцін і Лукашэнка пагражаюць Польшчы
2023.07.24 18:33

Звяртаючыся да суседніх краінаў, Лукашэнка падкрэсліў, што не мае планаў «умяшання ў ваша жыццё».

«Беларусам чужога не трэба. Пры гэтым памятайце, я звяртаюся да народаў суседніх дзяржаў, – у выпадку агрэсіі супраць Беларусі мы не будзем маляваць чырвоных, жоўтых, чорных ці блакітных лініяў! Яна ёсць – дзяржаўная мяжа! І вы ведаеце, што ў нас ёсць чым адказаць.Давайце жыць дружна, па-суседску!»

Hавiны
Расейскі амбасадар заявіў, што напад на Беларусь Крэмль будзе разглядаць як напад на РФ
2023.08.20 23:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў