У Менску жанчыне прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» за фота з пратэстаў


У Менску паводле «народнага» артыкулу прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» барменцы Маргарыце Ермаліцкай. Сілавікі знайшлі яе на здымку з пратэснага маршу 2020 года, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Суд адбыўся 28 снежня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчына з манікюрам у белым і чырвоным колерах паказвае знак «V» каля будынку Еўракамісіі ў цэнтры Варшавы падчас Маршу годнасці, прысвечанага другой гадавіне пратэстаў, якія паўсталі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 7 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Маргарыту апазналі паводле фотаздымкаў, размешчаных на адным з сайтаў, і затрымалі зусім нядаўна – 7 снежня 2023 года», – піша «Вясна».

У судзе жанчына расказала, што хадзіла па праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна, на плячах у яе было палатно бел-чырвона-белай расфарбоўкі, таксама трымала разам з іншымі ўдзельнікамі мітынгу вялікае бел-чырвона-белае палатно. Воплескаў рукамі не ажыццяўляла.

Справу разглядала суддзя Ленінскага раёну Менску Юлія Шчоткіна. Яна вынесла прысуд паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

Сілавікі ў Беларусі ні на дзень не спыняюць рэпрэсіяў. Паводле «Вясны», толькі за снежань 2023 года пакаралі 71 асобу. Агульная сума штрафаў склала 897 базавых велічыняў на 36 чалавек. Яшчэ 35 асобаў арыштаваныя на 508 содняў.

Hавiны
«Рана ці позна, мы іх сюды даставім». Кубракоў прыгразіў беларусам, якія з’ехалі за мяжу
2024.01.13 20:23

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў