Аглядальнік Каваленка: Расейцы ўжо не ўпэўненыя ў непаражальнасці «Кінжалаў»


Усе шэсць ракетаў Х-47 «Кінжал», якія ўначы збілі ўкраінскія паветраныя сілы, ляцелі на Кіеў. Пра гэта 16 траўня ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону распавёў спікер Паветраных сілаў ЗСУ Юрый Ігнат.

Збітая над Кіевам ракета «Кінжал». Крыніца: defence-ua.com

«Кіеў застаецца ў эпіцэнтры, сталіца заўсёды была ў прыярытэце расейцаў, таму яе абараняюць сур’ёзнымі сродкамі. Тут абʼекты інфраструктуры і іншыя важныя дзяржаўныя абʼекты», – сказаў Юрый Ігнат.

Паводле яго, шэсць збітых «Кінжалаў» – гэта ўражлівы паказнік.

Атака на вельмі важныя мэты

Украінскі вайсковы аглядальнік Аляксандр Каваленка ў сваім тэлеграм-канале нагадаў, што ў Расеі называлі фэйкавымі заявы ўкраінскага боку пра першую збітую ракету «Кінжал».

«Пасля таго як у расейскіх акупантаў наступіла фаза прыняцця, яны заявілі, што гэта проста выпадковасць, маўляў, «пачаткоўцам шанцуе!» Першы раз выкарыстоўвалі, першы раз патрапілі! Што ж… 6 з 6», – адзначыў ён.

Hавiны
Мінабароны Расеі не верыць, што ўкраінцы здолелі збіць «Кінжал»
2023.05.11 20:37

На думку Каваленкі, атакай на Кіеў расейскія войскі «пераследавалі пэўныя, вельмі важныя мэты», бо ракеты «Кінжал» для іх «настолькі каштоўныя, што іх проста так не выкарыстоўваюць». Да таго ж, «Кінжалам» аказвалася суправаджэнне ў выглядзе ракет «Калібр», дронаў, С-300.

«Праціўнік спрабаваў разгрупаваць увагу нашай СПА, адцягнуць яго на ілжывыя мэты, тым самым «расчышчаючы» шлях «Кінжалам». Гэта ў сваю чаргу кажа і пра тое, што самі ж расейцы ўжо не ўпэўненыя ў непаражальнасці Х-47м2. Ну і зноў пераканаліся ў гэтым», – мяркуе аглядальнік.

Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі, што ўначы 16 траўня расейскія войскі атакавалі Украіну 18 ракетамі розных тыпаў паветранага, марскога і наземнага базавання. З шасці самалётаў МіГ-31К было выпушчана шэсць аэрабалістыных ракет Х – 47м2 «Кінжал», 9 крылатых ракет «Калібр» – з караблёў у Чорным моры і тры ракеты наземнага базавання (С-400, «Іскандэр-М»). Таксама РФ атакавала Украіну ўдарнымі дронамі тыпу «Shahed-136/131» ды праводзіла паветраную разведку трыма беспілотнікамі аператыўна-тактычнага ўзроўню – «Арлан-10», «SuperCum». Усе яны былі знішчаныя, кажуць у ЗСУ.

Hавiны
Украіна збіла ўсе ракеты і дроны, якімі ўночы атакавала Расея. У тым ліку «Кінжалы»
2023.05.16 10:02

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў