Украіна збіла ўсе ракеты і дроны, якімі ўночы атакавала Расея. У тым ліку «Кінжалы»


У ноч на 16 траўня расейскія войскі атакавалі Украіну з паўночнага, паўднёвага і ўсходняга кірункаў 18 ракетамі розных тыпаў паветранага, марскога і наземнага базавання. Пра гэта паведамілі Паветраныя сілы ЗСУ.

МіГ-31К з макетам гіпергукавой ракеты «Кінжал» на парадзе ў гонар 73-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве, Расея. 2018 год.
Фота: kremlin.ru

Як адзначаюць, з шасці самалётаў МіГ-31К былі выпушчаныя 6 аэрабалістыных ракетаў Х-47м2 «Кінжал», 9 крылатых ракетаў «Калібр» – з караблёў у Чорным моры, 3 ракеты наземнага базавання (С-400, «Іскандэр-М»).

«Усе ракеты знішчаныя сіламі і сродкамі паветранай абароны Паветраных сілаў ЗС Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства абароны Расеі сцвярджалі, што перахапіць ракеты «Кінжал» зенітным комплексам «Patriot» немагчыма.

Hавiны
Мінабароны Расеі не верыць, што ўкраінцы здолелі збіць «Кінжал»
2023.05.11 20:37

Таксама паведамляюць, што РФ атакавала Украіну ўдарнымі дронамі тыпу «Shahed-136/131» і праводзіла паветраную выведку трыма беспілотнікамі аператыўна-тактычнага ўзроўню – «Арлан-10», «SuperCum». Усе яны таксама былі знішчаныя, кажуць у ЗСУ.

Пры гэтым там адзначаюць, што 15 і 16 траўня нанеслі больш як 20 групавых авіяўдараў па пазіцыях расейскіх войскаў.

Украінскія авіяўдары пацвердзіў сярод іншага губернатар Бранскай вобласці РФ Аляксандр Багамаз. Паводле яго, у Клінцах быў збіты «ўкраінскі БПЛА самалётнага тыпу».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў