Мінабароны Расеі не верыць, што ўкраінцы здолелі збіць «Кінжал»


Высокапастаўленыя прадстаўнікі Мінабароны Расеі сцвярджаюць, што перахапіць ракеты «Кінжал» зенітным комплексам «Patriot» немагчыма, піша ТАСС. Раней факт збіцця расейскай ракеты пацвердзілі ў Кіеве і Пентагоне.

Збітая над Кіевам ракета «Кінжал». Крыніца: defence-ua.com

Камандуючы паветранымі сіламі Украіны Мікалай Алешчук 6 траўня пацвердзіў, што над Кіевам 4 траўня збілі расейскую гіпергукавую ракету «Кінжал». Да гэтага часу ракета лічылася неперахапляльнай. Гэты факт пацвердзілі і ў Пентагоне.

Але нягледзячы на гэтую інфармацыю, расейцы адмаўляюць магчымасць перахопу і сцвярджаюць адваротнае. Прадстаўнікі Мінабароны РФ працягваюць пераконваць, што перахапіць «Кінжал» зенітным ракетным комплексам «Patriot» нельга.

«Укід аб тым, што нібыта быў перахоплены «Кінжал», – спроба выдаць уяўнае за сапраўднае», – заявілі ў Мінабароны Расеі.

Раней пра тое, што расейскую ракету немагчыма збіць сцвярджалі Уладзімір Пуцін і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Украінцы паказалі, што расейская суперзброя насамрэч такой не з’яўляецца.

Hавiны
ЗСУ пацвердзілі, што ўпершыню збілі над Кіевам расейскі «Кінжал»
2023.05.06 13:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў