Не толькі аўтамабілі. У Мінфіне Польшчы растлумачылі новыя абмежаванні на мяжы


У прэсавай службе Бюро камунікацыі і прамоцыі Міністэрства фінансаў Польшчы адказалі на дадатковыя пытанні карэспандэнтаў «Белсату» адносна абмежаванняў, уведзеных з 23 сакавіка ў дачыненні вывазу аўтамабіляў у Беларусь.

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь
Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце» з польскага боку. Тэрэспаль, Польшча. 9 красавіка 2024 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

«Дзейнасць НПА [Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. – рэд. belsat.eu] у санкцыйнай сферы актывізавалася ў сувязі з вынікамі нашых аналізаў, якія сведчаць пра вялікі маштаб спробаў абыходу санкцыяў, у тым ліку: шляхам экспарту тавараў, якія трапілі пад санкцыі, у іншыя трэція краіны і іх далейшага транспартавання з гэтых краін у Расею», – гаворыцца ў адказе ведамства.

У Міністэрстве фінансаў адзначылі таксама, што актывізацыя дзейнасці датычыць «не толькі аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка 1,9 літра і больш, але і ўсіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі супраць Расеі».

Каментар
Мінфін Польшчы растлумачыў, што адбываецца з абмежаваннямі на вываз аўтаў у Беларусь
2024.04.11 12:32

З 23 сакавіка Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, або даражэйшыя за 50 000 еўраў незалежна ад аб’ёму рухавіка. Пра забарону стала вядома не з афіцыйных крыніцаў, а з рэальнай сітуацыі на мяжы.

«Нават калі гэта BMW двухлітровая – забарона на вываз. Нават калі едзе ў Кіргізію, у Казахстан, куды заўгодна, у Грузію – забарона на вываз. На ўсё, што больш за 1,9 літра, не даюць экспартныя дэкларацыі, не прапускаюць на мяжы. Проста на мяжы калапс, увесь Тэрэспаль забіты машынамі», – адзначаў YouTube-канал «Dasmotors».

Ад кіроўцаў аўтамабіляў патрабуюць дакумент ад вытворцы, які пацвярджаў бы права на экспарт машыны за межы Еўразвязу. Там мусіць быць указана, што вытворца ведае, хто прадае і хто купляе аўтамабіль, а ўгода не выклікае перасцярог датычна магчымага абыходу санкцыяў. Акрамя таго, вытворца мусіць пацвердзіць, што ведае канчатковага ўласніка аўтамабіля і ўпэўнены, што машына не будзе перапрададзеная. Таксама кіроўца мусіць падпісаць заяву, што ведае пра крымінальную адказнасць за фальшаванне такога дакументу.

З 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны, імпарт згаданых аўтамабіляў з Еўразвязу ў РФ забаронены. Аднак у дачыненні вывазу абмежаванняў не ўводзілі, чым і карысталіся пасярэднікі, якія куплялі такія аўты ў краінах ЕЗ, завозілі іх у Беларусь, а адтуль – у Расею.

Hавiны
Польшча не выпускае ў Беларусь транзітных аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра
2024.03.23 15:33

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў