Ад каронавіруса памёр бізнесовец Данькоў


Юрыю Данькову было 58 гадоў. Ён быў буйным бізнесоўцам, кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны, правёў 7 гадоў за кратамі. Менчукі могуць памятаць ягоны «Dankoff-клуб».

Юрый Данькоў, 2020 год.
Фота: Сяргей Сацюк

Ад наступстваў COVID-19 у Гомлі памёр бізнесовец Юрый Данькоў, паведаміла «Еўрарадыё». Сваякі пацвердзілі гэта «Нашай Ніве». Пахаванне запланавалі на нядзелю, 17 кастрычніка. У Данькова засталося чацвёра дзяцей.

Hавiны
Юрый Данькоў: «Выдатна разумею, што цяпер адбываецца з Віктарам Бабарыкам»
2020.07.02 16:07

Юрый Данькоў – у мінулым буйны бізнесовец, уладальнік «Данькоў-клубу» (які памятаюць праз шмат гадоў па закрыцці), мецэнат, дэпутат Менскага гарсавету. У 2001 годзе спрабаваў свае сілы ў прэзідэнцкай гонцы.

У 2012 годзе супраць яго распачалі крымінальную справу, у выніку яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі паводле сямі артыкулаў, сярод якіх «ухіленне ад падаткаў», «уцягванне ў прастытуцыю», «падробліванне дакументаў» ды іншае. Віны не прызнаў. Ён выйшаў на волю ў 2019 годзе – праз сем гадоў зняволення.

Hавiны
«Злілі» рэальную статыстыку: у Менску да 3076 новых выпадкаў COVID-19 за дзень
2021.10.12 09:55

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў