«Пераведзены ў клас субмарынаў». Як адрэагавалі інтэрнаўты на знішчэнне «Масквы»


Флагман і гонар Чарнаморскага флоту Расеі, крэйсер «Масква», пайшоў на дно. Ці туды, куды яго настойліва пасылалі мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў. Пасля таго як увечары 14 сакавіка факт патаплення афіцыйна пацвердзіла Міністэрства абароны РФ, інтэрнэт накрыла хваля пазітыўнага сарказму.

Нагадаем, крэйсер «Масква», які браў удзел у атацы на востраў Змяіны ў лютым 2022 года і які стаўся прычынаю для мэму пра «расейскі карабель», быў падбіты, паводле ЗСУ, украінскімі ракетамі «Нэптун» яшчэ ўвечары 13 красавіка. Афіцыйнае пацверджанне Міністэрства абароны РФ з’явілася толькі праз содні. Паводле расейскага ведамства, крэйсер «затануў ва ўмовах шторму праз пашкоджанні корпусу, атрыманыя падчас пажару, які ўзнік праз дэтанацыю боезапасу».

Насамрэч усё не так, сцвярджаюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

«Кажуць, што крэйсер «Масква» не патануў, а гераічна знішчыў дзве супрацькарабельныя ракеты, пасля чаго ўчыніў адмоўнае ўсплыванне і быў пераведзены ў клас падводных караблёў», – жартуюць у сеціве.

Крыніца: imgflip.com

 

«Масквы» на дне Чорнага мора ўспрымаецца як прароцтва. Людзі чакаюць рэалізацыі метафары.

 

Згадалі старую добрую гульню «Марскі бой». Выглядае, што «Масква» сапраўды была «чатырохклетачным» караблём.

 

Знікненне «Масквы» можна ўспрымаць і як факт чыстай эстэтыкі – ачышчэння марскога пейзажу. Без «Масквы» лягчэй дыхаецца – напоўніцу раскрыўся далягляд.

 

Свае рахункі з «Масквою» мелі і грузіны. Цяпер вельмі дзякуюць украінцам і ракетам «Нэптун».

 

«У межах планавай рэалізацыі праекту па дэмілітарызацыі Украіны ЗСУ пазбавіліся дзвюх ракетаў «Нэптун».

 

Як бясслаўны канец «Масквы» перажыве Пуцін – асобная тэма мэмаў.

 

Успомнілі і папулярную песеньку пра «российские вечера».

 

А вось расейскія «патрыёты» перажываюць боль і ганьбу. Ну і гнеў, ясна: «Давайце Кіеў разносьце! У шчэпкі!»

 

Дзень 14 красавіка называюць Цусімаю-2022 – у сувязі, у тым ліку, і з арыштам у Нямеччыне яхты «Dilbar» коштам $ 588 млн.

 

Але не толькі Цусіму згадваюць. Усплыў і «Тытанік». Каляндарная паралель ці часавая варонка?..

 

Крэмль захлынаецца. «Маскву» трэба тэрмінова чымсьці замяніць. Бо які ж флот без флагману? І замена ўжо ёсць. Сам Мядзведзеў спраектаваў, жартуюць у інтэрнэце.

 

Інтэрнаўты і аўтары мэмаў працягваюць верыць у сілу заклінанняў ды зычаць, каб усе «расейскія ваенныя караблі» пайшлі ў кірунку «Масквы». І не толькі караблі…

Гісторыі
Гісторыя паўтараецца. Як Расея 100 гадоў таму ўжо зазнавала ганебную паразу на зямлі і моры
2022.04.15 13:49

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў