У Аўстраліі нападнік забіў і параніў некалькі чалавек


13 красавіка ў Сіднэі ўзброены агнястрэльная зброяй і нажом мужчына напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру. Шасцёра чалавек загінулі.

Напад невядомага ў Сіднэі.
Фота: скрыншот з відэа 9news

Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры «Westfield» у раёне Бондзі-Джанкшэн.

Паведамляецца мінімум пра пяцёх загінулых (па іншых дадзеных, шасцёх). Яшчэ восем чалавек шпіталізаваныя, сярод іх 9-месячнае дзіця.

Паводле мясцовых СМІ, некаторыя пакупнікі ў першыя хвіліны хаваліся ў крамах гандлёвага цэнтру. Адзін з наведнікаў адзначыў, што спачатку ён пачуў два стрэлы, пасля чаго ўсе наведнікі пабеглі.

Паліцыя мяркуе, што нападнікаў было двое. Адзін з іх быў ліквідаваны паліцыяй. Пошукі ягонага напарніка працягваюцца.

Прычыны нападу пакуль невядомыя, паліцыя разглядае верагоднасць датычнасці нападнікаў да радыкальных ісламістаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў