Акаўнты сатырычнага праекту «Белсату» «Хай так TV» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Генпракуратура Беларусі паведаміла, што суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» акаўнты праекту «Хай так TV» у сацыяльных сетках. Такая пастанова прынятая на пазоў пракурора Віцебскай вобласці.

Кадр з навагодняга выдання сатырычнага шоу «Хай так TV» / «Белсат»

Цяпер «экстрэмісцкімі» ў Беларусі лічацца:

  • старонка «Хай так TV» у Facebook;
  • канал «Хай так TV» у Telegram;
  • акаўнт «hajtaktv» у Instagram;
  • суполка «Хай так TV» у сацсетцы «ВКонтакте»;
  • акаўнт «Хай так TV» на X.com (колішні Twitter).

Акрамя таго, у «чорны спіс» дадалі «агрэгатар спасылак на відэазапісы з YouTube-каналу “БЕЛСАТ LIFE” у сэрвісе “Linktree”».

Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі мабільную праграму «Радыё Свабода RFER/RL» для «Android».

Паводле беларускіх законаў, чытаць і глядзець «экстрэмісцкія матэрыялы» не забаронена, аднак караецца іх «захоўванне, выраб, перавоз і распаўсюд». Распаўсюдам могуць палічыць рэпост, лайк або каментар пад допісам, перасыланне ў чаты або асабістыя паведамленні, публікацыю фота і відэа з лагатыпамі «экстрэмісцкіх» рэсурсаў.

Hавiны
Улады заклікаюць беларусаў выдаліць «сумнеўную» інфармацыю з сацсетак за апошнія 5 гадоў
2024.02.11 16:10

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў