Сілавікі працягваюць зачыстку ў рэгіёнах Беларусі. Так, праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць аб затрыманнях на Лідскім заводзе электравырабаў, піша тэлеграм-канал @Grodno_grab.
Меркаваная прычына арыштаў – распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Нагадаем, днямі масавыя затрыманні адбыліся ў Шчучыне на заводзе «Аўтапровад», на ААТ «Наваградскі завод газавай апаратуры», у Ваўкавыску, Гродне, Міры.
СП belsat.eu