Аблавы ў Шчучыне і Наваградку ды суд над сваякамі палітолага. Навіны рэпрэсіяў у Беларусі


У Беларусі 11 лістапада працягваліся рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў, нязгодных з гвалтам, вайной і фальсіфікацыяй выбараў. Таксама стала вядома пра шэраг фактаў палітычнага пераследу, якія мелі месца раней. Пра ўсё гэта – у аглядзе ад «Белсату».

Беларускія сілавікі.
Фота: БелТА

Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі інфармацыю пра масавыя затрыманні ў Баранавічах, дзе затрымалі прынамсі дзесяць асобаў, сярод якіх быў праваабаронца Аляксандр Вайцешык. ГУБАЗіК назваў гэтыя затрыманні «адпрацоўкай рэгіёну» і папярэдзіў аб аналагічных дзеяннях у іншых раёнах Беларусі. Сярод затрыманых і тыя, хто нядаўна вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы.

Таксама з’явілася інфармацыя пра затрыманні на Шчучынскім заводзе «Аўтапровад». Меркаваная прычына затрыманняў – распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Hавiны
«З такімі траўмамі шпіталізуюць мінімум на 7–10 дзён». Як Бабарыку прывозілі ў больніцу
2023.11.11 19:47

А наваградская раённая газета «Новае жыццё» адсправаздачылася пра тое, што сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Наваградскі завод газавай апаратуры». Затрыманым пагражаюць адказнасцю за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Таксама вядома, што на Гарадзеншчыне 11 лістапада судзілі прынамсі 14 асобаў за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі. Суды прайшлі ў Горадні, Шчучыне, Карэлічах і Ваўкавыску. Іх вынікі невядомыя.

А ў Рэчыцы 10 лістапада судзілі сваякоў палітолага Валера Карбалевіча – брата з ягонай жонкай. Алега і Яўгенію Карбалевічаў абвінавачвалі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі. Суддзя Марына Кацуба пакарала іх штрафамі на сумарныя 1295 рублёў. Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.

У Горадні затрымалі сямейную пару, якая падчас пратэстаў несла плакат з асуджэннем дзеянняў сілавікоў. Як заяўляецца, жанчыну адпусцілі да суда, бо ў сямʼі ёсць непаўналетнія дзеці.

Hавiны
Улады рыхтуюцца да кантролю паштовых адпраўленняў і тавараў, якія дасылаюцца ў Беларусь з ЕЗ
2023.11.11 12:46

За крытыку Лукашэнкі ў Горадні да двух гадоў «хіміі» асудзілі менчука Вячаслава Чарнецкага, якога затрымалі падчас вяртання ў Беларусь. Прысуд паводле ч. 1 арт. 368 КК вынесла суддзя Наталля Козел.

А ў Паставах былую палітзняволеную Ірыну Паляніну затрымалі да суда – на выходныя яе пакінулі ў ІЧУ. Яе 8 лістапада выклікалі ў РАУС па пытанні падаўжэння прэвентыўнага нагляду, пасля чаго на волю яна так і не выйшла.

Уся інфармацыйная прадукцыя, размешчаная на сайце «Ганцавіцкага часу», прызнаная «экстрэмісцкай». Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі тэлеграм-канал «Кепскiя Гены», Viber-суполка «Упаковка, реквизит», сацсеткі «Руху «За Свабоду»» і праекту «Пра Вiцебск».

Hавiны
Беларускіх лекараў змушаюць падпісваць абавязанні аб няўдзеле ў «экстрэмісцкіх фармаваннях»
2023.11.11 10:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў