Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа далучыцца да акцый памяці Рамана Бандарэнкі


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выходзіць на акцыі, каб ушанаваць памяць забітага тры гады таму Рамана Бандарэнкі. 12 лістапада, дзень яго смерці, абвешчаны Днём салідарнасці з Беларуссю.

Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Нямеччыны
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Нямеччыны пад Брандэнбургскай брамай. Берлін, Нямеччына. 7 лістапада 2023 года.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Тры гады таму ягоныя словы – «я выходжу» – сталі сапраўдным дэвізам беларусаў, а сам Раман стаў нашым сімвалам барацьбы за свабоду. Ва ўмовах тэрору любы ўчынак, любая дэманстрацыя нязгоды патрабуюць адвагі. Кожнае такое дзеянне, нават калі яно падаецца нязначным, усё роўна набліжае нас да мэты – жыць у свабоднай краіне, без гвалту і дыктатуры. Мэты, дзеля якой Рома і выйшаў у той дзень на Плошчу Перамен», – кажа Святлана Ціханоўская ў сваім звароце.

Палітык заклікае беларусаў замежжа далучыцца да акцый у памяць пра Рамана і ўсіх, хто аддаў жыццё за нашу свабоду.

Гісторыі
«Доўг памяці – пакараць забойцаў». Тры гады таму не стала Рамана Бандарэнкі
2023.11.12 07:00

СП belsat.eu

Стужка навінаў