Таццяну Севярынец адпусцілі дадому да суда


Маці палітычнага вязня Паўла Севярынца адпусцілі дадому да суда. Пра гэта паведаміла ейная дачка Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

Таццяна Севярынец.
Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook

«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», – піша Ганна Севярынец.

Пра затрыманне Таццяны Севярынец стала вядома 9 студзеня. Пасля гэтага яна трапіла ў шпіталь з высокім ціскам.

Жанчыну затрымалі нібыта за экстрэмісцкія падпіскі ў Facebook.

Павел Севярынец застаецца за кратамі з 7 чэрвеня 2020-га. Палітыка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі нібыта за рыхтаванне да ўдзелу ў масавых закалотах. Улады хаваюць звесткі пра тое, у якім стане цяпер вязень.

30 снежня ў Паўла Севярынца быў дзень нараджэння – яму споўнілася 47 гадоў.

Hавiны
Маці Паўла Севярынца даведалася, што з палітвязнем: прыйшло 11 лістоў з турмы
2023.07.24 15:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў