Два замежнікі стварылі ў Беларусі незаконны крыптаабменнік з абаротам на мільёны рублёў


Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы супраць буйнога крыптаабменніку. Двух замежнікаў вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. З 2019 года яны зарабілі больш за Br 10 млн.

Затрыманне стваральнікаў крыптаабменніку. Скрыншот: «Белсат»

Паводле матэрыялаў справы, увесну 2019-га 36-гадовы замежнік зарганізаваў у Беларусі бізнес для абмену крыптавалюты. Да таго моманту ў яго ўжо былі такія сэрвісы для абмену токенаў у Расеі, Арменіі, Узбекістане, Казахстане, Украіне, Грузіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Дапамагаў яму 38-гадовы прыяцель – таксама замежнік. У Беларусі яны арандавалі офіс.

«Угоды забяспечваліся з дапамогаю выкарыстання інтэрнэт-сайтаў, зарэгістраваных па-за юрысдыкцыяй Рэспублікі Беларусь, на якіх размяшчалася інфармацыя аб прапанаваных паслугах, – піша прэс-служба Следчага камітэту. – Пры правядзенні следчых дзеянняў сканфіскаваная і дэталёва вывучаная кампʼютарная тэхніка, іншыя носьбіты інфармацыі фігурантаў крымінальнай справы, у выніку чаго атрыманы доказы, якія сведчаць аб правядзенні больш за  2000 угодаў для продажу лічбавай валюты».

Кожны дзень праз абменнік праходзілі $ 1000–100 000. Камісія ў залежнасці ад угода складала 1–5 %.

«У выніку сістэматычнага продажу лічбавай валюты абвінавачаныя атрымалі ў названы перыяд даходы на суму, якая перавышае Br 10 млн», – працягвае СК.

Абвінавачаныя прызналі віну і заплацілі Br 1,1 млн у якасці кампенсацыі шкоды. Крымінальную справу перадалі пракурору для скіравання ў суд.

План: Б
Ці ўдасца рэжыму цалкам кантраляваць сферу IT?
2023.05.01 17:31

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў