Пад новыя санкцыі Еўразвязу могуць трапіць беларускія тытунь, нафта і калій


У шостым пакеце санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што можа быць апублікаваны ўжо гэтым тыднем, вялікі ўдар наносіцца па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Пра гэта паведамляе са спасылкай на свае звесткі «Наша Ніва».

Фота: ІА / Belsat.eu

Так, у спісе будуць фабрыка «Інтэр-Табака», што належыць лукашэнкаўскаму дзялку Аляксею Алексіну, і гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Нафтан», Беларускую калійную кампанію, «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў. Раней пад абмежаваннямі была толькі частка іх прадукцыі.

З фізічных асобаў у спіс трапяць два сыны Алексіна, на якіх той імкнецца перапісаць частку актываў. Таксама туды трапіць адзін з сербскіх братоў Карычаў, якія на льготных умовах забудоўваюць Менск.

Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалію» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Расследaванні
Як Беларусь абыходзіць санкцыі з дапамогай партнёраў алігарха Вараб’я
2022.02.01 18:10

ПС belsat.eu

Стужка навінаў